Прэзідэнт ЗША пазітыўна ацаніў вынікі візіту кіраўніка Дзярждэпартаменту Рэкса Тылерсана ў Маскву.
Тылерсан прыбыў у Расею, каб перадаць супольнае пасланне «вялікай сямёркі» Крамлю.
Прадстаўнік Злучаных Штатаў сустрэўся са сваім калегам Сяргеем Лаўровым.
«Было б цудоўна, каб наша краіна і NATO наладзілі кантакты з Расеяй. Цяпер мы не ладзім увогуле», – заявіў Трамп.
Расея – «моцная, вельмі, вельмі моцная» краіна, – адзначыў кіраўнік ЗША.
ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com