Паводле распараджэння прэзідэнта Узбекістану Шаўката Мірзіёява ў Беларусь быў адпраўлены самалёт з вырабамі медычнага прызначэння, перадае БелТА.
Іх даставілі вайсковым бортам ІЛ-76 у Нацыянальны аэрапорт Менск у ноч з 11 на 12 красавіка.
Узбекскі бок у якасці жэсту добрай волі перадаў Беларусі аднаразовыя камбінезоны, рэспіратары, ахоўныя акуляры, латэксныя пальчаткі і маскі – усяго 513 тыс сродкаў абароны.
Таксама самалётам даставілі 500 тыс метраў марлі, 50 тыс упаковак антысептыкаў і 10 тыс літраў медычнага спірту.
КА belsat.eu