Вярхоўная Рада зацвердзіла ўказ прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб увядзенні ваеннага становішча.
За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 276 дэпутатаў.
У адпаведнасці з указам прэзідэнта, ваеннае становішча ўводзіцца з 9-й раніцы 28 лістапада ў 10 вобласцях краіны – тых, якія мяжуюць з Расеяй, Прыднястроўем і узбярэжжам Чорнага мора, а таксама ў памежнай з Беларуссю Чарнігаўскай вобласцю.
Парашэнка пералічыў гэтыя вобласці: Вінніцкая, Луганская, Мікалаеўская, Адэская, Сумская, Харкаўская, Чарнігаўская, Херсонская і ўнутраныя вады Азова-Керчанскай акваторыі.
Ваеннае становішча будзе доўжыцца 30 дзён, то бок, да 27 снежня.
Старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій падкрэсліў, што ваеннае становішча ўводзіцца тэрмінам на 30 дзён замест 60-ці, а выбары прэзідэнта адбудзецца 31 сакавіка 2019.
Увядзенне ваеннага становішча ініцыяваў сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў пасля таго, як Расея захапіла тры ўкраінскія караблі ў Керчынскай пратоцы.
ДД