«Усё будзе добра». Крэмль чакае, каб перагледзелі прысуд актору Усцінаву


Прадстаўнік кіроўнай расейскай партыі заступіўся за Паўла Усцінава, асуджанага за вывіх пляча ў амапаўца. Такую пазіцыю падтрымалі і ў Крамлі.

Hавiны
Збітага расгвардзейцамі актора пасадзілі на 3,5 гады
2019.09.16 14:12

Сакратар генсавету «Адзінай Расеі» Андрэй Турчак у сваім «Instagram’е» выступіў дзеля падтрымання актора, назваўшы рашэнне суда «абуральнай несправядлівасцю». Паводле яго, на запісах бачна, што Усцінаў «нікога не чапаў, не парушаў грамадскага парадку і, вядома, не чакаў затрымання».

«Чаму суд не прыняў да ўвагі гэтых відэазапісаў? Чаму чалавеку выносяць абвінаваўчы прысуд, не даўшы баку абароны магчымасць падаць усе довады?» – напісаў палітык.

На ягоную думку, падчас апеляцыі суд павінен прыняць да ўвагі «ўсе відэазапісы, якія, відавочна, з’яўляюцца незняпраўджвальным доказам невінаватасці» актора.

Заява Турчака адпавядае пункту гледжання Адміністрацыі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе «Дождь» са спасылкай на свае крыніцы.

«З Усцінавым усё будзе добра, а вось з судовай сістэмай бяда», – заявіла крыніца, блізкая да Крамля.

Нагадаем, што Цвярскі раённы суд Масквы прысудзіў актору Паўлу Усцінаву, затрыманаму на акцыі 3 жніўня, тры з паловай гады пазбаўлення волі. Асуджаны прызнаны вінаватым у гвалце ў дачыненні да працаўніка Расгвардыі. 24-гадовы асуджаны не прызнаў віны і заявіў, што проста чакаў сябра, а ў акцыі не ўдзельнічаў.

Актора затрымалі 3 жніўня на Пушкінскай плошчы ў Маскве падчас акцыі пратэсту за свабодныя выбары.

ВІДЭА
Іван Ургант заступіўся за збітага расгвардзейцамі актора
2019.09.18 10:43

Прысуд Усцінаву выклікаў хвалю салідарнасці з боку расейскіх актораў і тэлевядоўцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў