Ураган «Дор’ян» узмацніўся да пятай, самай небяспечнай катэгорыі і абрынуўся на паўночны захад Багамскіх выспаў. Паведамляецца, што хуткасць ветру дасягае 285 км/г.
«Я не ўпэўнены, што калісьці чуў пра пятую катэгорыю», – заявіў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп.
Нацыянальны цэнтр па назіранню за ўраганамі ЗША ўжо назваў ураган «катастрафічным».
Губернатар амерыканскага штату Джорджыя Брайн Кемп абвясціў пра эвакуацыю ў прыбярэжных акругах. Эвакуацыя таксама адбудзецца ў Фларыдзе і Паўднёвай Караліне.
Праз «Дор’ян» прэзідэнт ЗША Доналд Трамп адмяніў свой удзел у мерапрыемствах, прысвечаных пачатку Другой сусветнай вайны, якія праходзілі ў Польшчы.
ЮВ belsat.eu