21 сакавіка новы ўрад Славакіі прынёс прысягу прэзідэнту краіны.
Новы ўрад Славакіі прынёс прысягу кіраўніку краіны Зузане Чапутовай. Усе чальцы кабінету міністраў на чале з лідарам правацэнтрысцкай партыі «Звычайныя людзі» Ігарам Матовічам былі ў масках і пальчатках. Прысягу новы кабмін прынёс у прэзідэнцкім палацы. Прэзідэнт Славакіі прымала прысягу ў масцы колеру фуксіі.
ЮВ belsat.eu