Асобы, якія прыехалі ў Беларусь з краінаў з COVID-19, змогуць выехаць з Беларусі толькі пасля 14-дзённага каранціну, гаворыцца ў пастанове ўраду аб перадухіленні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.
Усе, хто прыбыў у Беларусь з краінаў, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 (выпадкі інфікавання зарэгістраваныя ў 175 краінах свету), мусяць цягам 14 каляндарных дзён са дня прыезду знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах. Такія асобы не змогуць выехаць з Беларусі да заканчэння тэрміну самаізаляцыі.
Гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на:
У Беларусі, паводле афіцыйнай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, выявілі 86 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй.
ЮВ belsat.eu