Упершыню з 1976 года на Кубе абралі прэзідэнта, ім стаў Мігель Дыяз-Канэль. Кіраўніка краіны абралі дэпутаты Нацыянальнай асамблеі. Пра гэта паведамляе Granma, афіцыйнае выданне ЦК Кампартыі Кубы.
Дыяз-Канэль раней узначальваў Кубу на пасадзе старшыні Дзяржсавета з красавіка 2018 года. Палітык стаў першай асобай не з сям’і Кастра, які ўзначаліў Выспу Свабоды з моманту камуністычнай рэвалюцыі.
Менавіта пад яго началам былі ўнесеныя змены ў Канстытуцыю краіны, паколькі з 1976 году на Кубе не было пасады прэзідэнта.
Акрамя кіраўніка краіны абралі і віцэ-прэзідэнта Кубы. Ім стаў першы намеснік Дыяз-Канэля ў Дзяржсавеце Сальвадор Вальдэс Меса.
Змены на Кубе адбыліся пасля смерці ў 2016 годзе Фідэля Кастра. З таго часу краіна адчынілася для Захаду. У тым ліку істотна палепшыліся стасункі з ЗША.
СК belsat.eu