ЗША і Беларусь аднаўляюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы на ўзроўні амбасадараў. Пра гэта 17 верасня заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Дэйвід Гэйл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
«Будзем абменьвацца пасламі па заканчэнні такой колькасці гадоў без паслоў», – сказаў амерыканскі дыпламат, паведамляе БелТА.
Дэвід Гейл заявіў, што такое рашэнне засноўваецца на зробленых Беларуссю кроках, а таксама ўзятым краінай на ўзбраенне бачанні большай разнастайнасці «як ва ўнутраных справах, так і ў дачыненні з навакольным светам».
«Мы вельмі моцна падтрымліваем гэта бачанне і зробім усё магчымае, каб дапамагчы вам на гэтым шляху», – падкрэсліў намеснік дзяржсакратара ЗША.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка паабяцаў рабіць усё, каб двухбаковыя адносіны з ЗША развіваліся.
«Гэта ненармальна, што ў сучасным свеце дзве дзяржавы, якія калісьці ваявалі на адным баку супраць ворага, сёння маюць такія, скажам так, слабыя адносіны», – сказаў ён.
Нагадаем, пасля палітычнага канфлікту ў 2008 годзе колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Менску скарацілі, узровень кіраўніка амбасады быў паніжаны да ўзроўню часовага паверанага. Але пасля анексіі Расеяй Крыму стасункі паміж краінамі пачалі наладжвацца.
МГ belsat.e