Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак лічыць, што рашэнне пачакаць з указам аб змене плацяжоў за ўдзел у дарожным руху дазволіць лішні раз узважыць усе плюсы і мінусы.
Раней анансавалася, што новы ўказ пачне працаваць з 1 красавіка. Праект указу быў падрыхтаваны і ў сакавіку накіраваны на разгляд у адміністрацыю кіраўніка краіны. Але ўлады вырашылі не спяшацца.
«Рашэнне да гэтага часу не прынята. Напэўна, гэта звязана з тым рэзанансам у грамадстве, які выклікаў гэты праект. Я думаю, што гэта апраўдана. Трэба ўзважыць яшчэ раз усе плюсы і мінусы і прыняць сапраўды кампраміснае рашэнне», – адзначыў Андрэй Рыбак у эфіры АНТ.
Паводле праекту ўказа, які прайшоў грамадскае абмеркаванне, прадугледжваецца адвязванне транспартнага збору ад тэхагляду. Аўтааматары змогуць аплочваць падатак на тэрмін пачынаючы ад аднаго месяцу праз АРІП. Разам з тым меркавалася ўзмацненне сістэмы кантролю за зборам гэтага падатку.
Калі новаўвядзенні запрацуюць – пакуль не вядома.
СК belsat.eu