Улады Масквы ўзгаднілі правядзенне мітынгу на праспекце Акадэміка Сахарава 25 жніўня з колькасцю ўдзельнікаў да 100 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс».
Арганізатары падавалі заяўку на правядзенне 25 жніўня шэсця ад Пушкінскай плошчы да праспекта Акадэміка Сахарава з наступным мітынгам на праспекце. Аднак гарадскія ўлады санкцыянавалі толькі мітынг без шэсця.
«Гэтыя прапановы дазваляюць органам выканаўчай улады прыняць меры па забеспячэнню ўмоваў правядзення публічнага мерапрыемства і аказанні арганізатарам садзейнічання, у тым ліку па пытанні забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў», – патлумачыў першы намеснік кіраўніка дэпартамента рэгіянальнай бяспекі і процідзеяння карупцыі сталіцы Васіль Алейнік.
Заяўку на правядзенне мітынгу 25 жніўня падалі прадстаўнікі Лібертарыянскай партыі. Тэма мітынгу – пратэст супраць нядопуску апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу, фальсіфікацыі выбараў, а таксама супраць адміністратыўнага і крымінальнага пераследу удзельнікаў папярэдніх акцыяў пратэсту.
ІІ belsat.eu