Злачынец патрабуе ад вас грошы і ваш дарагі смартфон? Дастаньце спачатку смартфон. Каб пакласці нягодніка на месцы.
Пісталет з 2 рулямі і гатовымі да стральбы 2 патронамі ў іх, які амаль не адрозніваецца на выгляд ад смартфона, можна цяпер замовіць у ЗША, піша сайт guns.com.
У патрэбны час уладальнік можа зняць засцерагальны замок, раскласці пісталет і адразу адкрыць агонь кулямі калібру 9 мм.
Зброя коштам у $500 выклікала спрэчкі ў ЗША адносна сваёй этычнасці і адпаведнасці заканадаўству, аднак гэта не спыніла вытворцу – кампанію Ideal Conceal.
Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu