Яго затрымалі ў адным з гатэляў недалёка ад Чыкага. Злачынцу выкрыў тайны агент амерыканскіх спецслужбаў, піша выданне KSL.
Араба па імені Колар Рахман Аніс Ур Рахман вінавацяць у спробе купіць 89 вінтовак Sako 308 калібру і адправіць іх у Беларусь, у дачыненні да якой дзейнічае эмбарга на пастаўкі зброі.
Калі мужчыну прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 70 гадоў турмы і $ 1,75 млн штрафу за парушэнне закона аб кантролі над экспартам узбраенняў, адмыванне грошай і кантрабанду.
ДР, belsat.eu