Па ўсім свеце новая каронавірусная інфекцыя пацверджаная станам на раніцу 22 красавіка ў 2,5 млн чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі ўніверсітэту Джонса Хопкінса.
Агулам каронавірус выяўлены ў 185 краінах і тэрыторыях. Лідарамі паводле колькасці заражэнняў з’яўляюцца ЗША (825 041 выпадак), Іспанія (204 178) і Італія (183 957).
У першую дзясятку таксама ўвайшлі Францыя (159 299 выпадкаў), Нямеччына (148 453), Вялікая Брытанія (130 184), Турцыя (95 591), Іран (84 802), Кітай (83 862) і Расея (52 763).
Агулам у свеце на COVID-19 заразіліся 2 564 190 чалавек, а памерлі 177 445.
У ЗША яго ахвярамі сталі 45 063 чалавекі, у Італіі – 24 648, у Іспаніі – 21 282, у Францыі – 20 796, у Вялікай Брытаніі – 17 337. Апроч іх, у топ-10 патрапілі Бельгія (5 998), Іран (5 297), Нямеччына (5 086), Кітай (4 636) і Нідэрланды (3 916).
У Беларусі паведамляецца пра 6723 выпадкі заражэння і пра 55 смерцяў ад каронавіруса.
МГ belsat.eu