Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі распавяла ў эфіры «Беларусь 1», ці рабіў ён тэст на каронавірус.
Наталля Эйсмант падкрэсліла, што кіраўнік краіны да гэтага часу не рабіў тэст на каронавірус, бо «ў гэтым няма ніякай неабходнасці».
Паводле яе, Аляксандр Лукашэнка таксама не мяняў сваіх звычак.
«У яго моцны імунітэт, ён добра сябе адчувае, і неабходнасці рабіць тэст у яго няма», – сказала Эйсмант.
Між тым раней на пнеўманію захварэў гулец хакейнай каманды Лукашэнкі Дзмітрый Мялешка.
Таксама каронавірус быў выяўлены ў адміністрацыі кіраўніка Беларусі.
МГ belsat.eu