Два чалавекі загінулі, шэсць атрымалі раненні ў выніку абрушэння жылога дому ў адным з раёнаў Стамбула. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай заяве адміністрацыі гораду.
«У доме знаходзілася 14 кватэр, у якіх пражывалі 43 асобы. Паводле звестак на 20:00 (час супадае з Менскім часам) загінулі двое грамадзянаў, яшчэ шасцёра атрымалі раненні», – адзначаецца ў камюніке, паведамляе ТАСС.
Адміністрацыя таксама ўдакладніла, што «сяміпавярховы дом абваліўся ў квартале Джэвізлі ў раёне Картал». Прычына абвальвання жылога будынку да гэтага часу не агучваецца.
Пракуратура Стамбула пачала расследаванне інцыдэнту. Паводле загаду прэзідэнта Турцыі кіраўнік МУС Сулейман Сайле і міністр экалогіі і горадабудаўніцтва Мурат Курум адправіліся на месца надзвычайнага здарэння.
Улады Стамбулу раней увялі забарону на асвятленне падзеяў вакол гэтай трагедыі.
СК, belsat.eu