Французская агенцыя AFP паведамляе, што ўначы ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы забілі трох журналістаў.
Паводле ТАСС, у двух забітых знайшлі прэс-карты «Известия», аднак у выданні адмаўляюць, што іх супрацоўнікі знаходзяцца ў ЦАР. У той жа час тэлеграм-канал Mash паведамляе, што адзін з дакументаў быў выпісаны на імя расейскага журналіста Архана Джэмаля.
Тэлеканал «Дождь» кажа пра тое, што загінулых апазналі, імі аказаліся журналіст Архан Джэмаль, аператар Кірыл Радчанка і рэжысёр Аляксандр Растаргуеў. У ЦАР яны здымалі дакументальны фільм пра ЧВК «Вагнера».
Чытайце таксама:
СБУ знайшла ў «ЧВК Вагнэра» 11 беларусаў. Хто яны?
ГА, belsat.eu