Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі найбуйнейшых дзяржаўных медыяў у Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка заявіў, што незалежнасць Беларусі не прадаецца.
Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў у інтэрв’ю Дзмітрыю Гардону нядаўна заявіў, што цяпер паміж Масквой і Менскам ідзе гандаль наконт інтэграцыі. «Усё гэта пытанне гандлю. Выстаіць Лукашэнка ці не – гэта пытанне цаны. Важна, што прапануюць… Бо ў яго ёсць тавар, але дайце за яго добрую цану», – распавёў ён.
«Учора – пазаўчора ў аглядзе я прачытаў, ды і наш сябар Венедыктаў кажа: гэта пытанне цаны, прапануйце Лукашэнка добрую цану, – цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА. – Слухайце, няма той цэны, якую яны могуць мне заплаціць, каб я пайшоў на іх умовы. Няма той цаны! У труне кішэняў няма. Колькі б у цябе мільярдаў не было, на тым свеце табе ніякія мільярды не патрэбныя будуць. Гэта мае перакананні, прынцыпы, ідэалогія».
«Таму мне нічога плаціць не трэба. Гэта не прадаецца. Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца! І трэба памятаць, што грошы як прыйшлі, так і пойдуць», – дадаў Лукашэнка.
ІІ belsat.eu