У торбе выкладчыка гісторыі знайшлі адрэзаныя рукі ягонай выпускніцы


Рака Мойка. Паводле СМІ, мужчына спрабаваў патапіць торбу. Калі гэта не ўдалося, ён скокнуў у ваду. Ілюстрыцыйнае фота – Keith Levit / Zuma Press / Forum

Выкладчыка Санкт-Пецябургскага ўніверсітэту падазраюць у жорсткім забойстве маладой жанчыны. Паводле некаторых расейскія медыяў, яна была ягонай былой студэнткай і каханкай.

Упраўленне Следчага камітэту ў Пецярбурзе распачала крымінальную справу ў дачыненні да 63-гадовага мужчыны, якога раніцаю 9 лістапада дасталі з ракі Мойкі. У ягонай торбе знайшлі жаночыя рукі і траўматычны пісталет.

З пераахалоджваннем мужчыну даставілі ў шпіталь, паведамілі «Інтэрфаксу» у СК.

Паводле медыяў, падазраваны – вядомы гісторык, дацэнт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Навуковец спецыялізуецца на ваеннай гісторыі Францыі, і з’яўляецца заснавальнікам ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Расеі. Вядома, што Францыя ўзнагародзіла яго ордэнам Ганаровага легіёна.

Паводле 47news.ru, забітая – 24-гадовая вучаніца дацэнта. Дзяўчына прыехала ў Санкт-Пецябург з Краснадарскага краю і ў 2016-м з адзнакай скончыла СпбДУ.

У яе было некалькі супольных з гісторыкам навуковых працаў пра перыяд напалеонаўскіх войнаў.

Паводле «Рен ТВ», выкладчык і выпускніца сустракаліся.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў