У Тбілісі адбыўся пратэст супраць фільму пра геяў


8 лістапада каля кінатэатру «Амірані» у сталіцы Грузіі сабраўся натоўп пратэстоўцаў, якія патрабавалі не паказваць грузінска-шведскі фільм «А потым мы танчылі» пра геяў.

Каля уваходу ў кінатэатр выставілі кардон з працаўнікоў паліцыі і спецназу.

Сярод удзельнікаў пратэсту былі святары, якія чыталі малітвы, а іншыя ўдзельнікі акцыі спалілі сцяг ЛГБТ.

Фільм «А потым мы танчылі» зняў шведскі рэжысёр грузінскага паходжання Леван Акін. Упершыню стужку паказалі ў траўні ў межах неафіцыйнай праграмы Канскага кінафестывалю. У фільме распавядаецца гісторыя маладога танцоўшчыка Мераба, які закахаўся ў свайго суперніка Іраклія.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў