У Расеі шматдзетная сям'я сышла жыць у лес, каб уратавацца ад каронавіруса


Шматдзетная сямʼя ўцякла ад пандэміі каронавіруса ў лес. Дзеці спалі на галінках дрэваў, паведамляе Упраўленне МУС Свярдлоўскай вобласці.

Бацька сямейства (1987 г. н.) патлумачыў паліцыі, што завёў жонку і траіх дзяцей у лес, каб выратавацца ад каронавіруса.

Мяркуючы па фота прэс-службы МУС, сямʼя таксама ўзяла з сабой ката.
Фота: 66.мвд.рф

Сямʼя ночыла на галінках дрэваў пад адкрытым небам. Дарослыя на ўсялякі выпадак ўзялі з сабой мабільнік.

Праваахоўнікі даведаліся пра ўцекачоў ад сястры бацькі сямейства.

Уцекачоў даставілі ў пасёлак Краснагвардзейскі. Там медыкі прызналі стан дзяцей «задавальняючым» і адправілі іх у мясцовы цэнтр сацыяльнай дапамогі сям’і і дзецям.

На бацькоў склалі пратакол за неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванню непаўналетніх.

Hавiны
У цябе каронаідыятызм ці гэта ўсё каронапсіхоз? Тэст
2020.04.05 10:21

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў