Працаўнікам Мінабароны РФ у якасці падарункаў на Новы год выдадуць сертыфікаты крамы парфумерыі «Л’Этуаль», чырвоную ікру, а таксама сертыфікаты на набыццё тавараў у супермаркетах.
Як паведамляе РБК, агульныя выдаткі абароннага ведамства на навагоднія святы – каля 33 млн рублёў (больш за 530 тысяч долараў).
З аналізу навагодніх закупак структур Мінабароны, звесткі пра якія ёсць у адкрытых крыніцах, вынікае, што сёлета на ўрачыстасці і падарункі выдаткуюць амаль на 6 млн рублёў болей, чым у 2018 годзе.
У 2018 годзе міністэрства зрасходавала на гэтыя мэты каля 27 млн рублёў (каля 435 тысяч долараў).
Асноўныя навагоднія выдаткі ваеннага ведамства ў гэтым годзе прыпадаюць на Маскву. З іх больш за 7 млн рублёў пойдуць на навагоднія елкі (кошт адной – 48 тысяч долараў), больш за 77 тысяч долараў пойдзе на арганізацыю святочнай ялінкі міністра абароны з падарункамі.
Амаль 400 тысяч рублёў (6 434 долары) выдаткуюць на набыццё чырвонай ікры для навагодніх падарункаў адным з інстытутаў Мінабароны. Ім жа падаруюць сертыфікаты на закупы ў супермаркетах расейскіх сетак «Лента» і «Перекрёсток».
КА belsat.eu