Жыхары паселішча Новасіняглазава ў Чэлябінскай вобласці Расеі былі здзіўленыя канцэртам, прымеркаваным да 1 верасня. У прыватнасці, яны абурыліся выкананнем песні «Чарка гарэлкі на стале».
Як адзначаюць аўтары роліка з песняй, на канцэрце сярод іншых былі прысутныя дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Анатоль Літоўчанка і дэпутат Чэлябінскай гарадской думы Віталь Паутаў.
«Дзякуй ім за Дзень ведаў!» – гаворыцца ў апісанні да апублікаванага на YouTube роліка.
У каментарах карыстальнікі адзначаюць, што на канцэрце да Дня ведаў прагучала і песня гурту «Ленинград» са словамі «калі пераехаў не памятаю, напэўна, быў я бухі».
Выкананне такіх песняў на дзіцячым свяце выклікала абурэнне ў жыхароў Навасінеглазава.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Подъем».
Выязная лінейка гімназіі №540 прайшла на Елагіным востраве. У прэс-службе адміністрацыі Прыморскага раёну гораду паведамілі, што бацькі ведалі пра праграму выступу.
«Дзеці ў захапленні, паводле нашай інфармацыі», – адзначылі ў адміністрацыі.
Незвычайна сустракаюць Дзень ведаў і ў Хабараўскім краі. Тут з прычыны паводкі, якая ахапіла 69 населеных пунктаў, дзяцей дастаўляюць у школы на чаўнах працаўнікі МНС, піша «Дождь».
МГ belsat.eu