Беларуская лёгкаатлетка Марына Арзамасава адхіленая ад спаборніцтваў – у яе допінг-пробе выяўлена забароненае рэчыва.
Пра гэта паведамляецца на сайце AIU – незалежнага органа па кантролі за выкананнем антыдопінгавых правілаў.
У аналізах 31-гадовай лёгкаатлеткі знайшлі LGD-4033, адзін з селектыўных мадулятараў андрагенных рэцэптараў – рэчыва, якое адносяць да допінгу. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый прыняла рашэнне на гэтай падставе адхіліць Арзамасаву ад удзелу ў спаборніцтвах.
Беларуска выйграла золата на чэмпіянаце свету ў Пекіне ў 2015 годзе ў бегу на 800 метраў, а годам раней яна стала першай на чэмпіянаце Еўропы ў Цюрыху на гэтай жа дыстанцыі.
КА belsat.eu