У працы Telegram па ўсім свеце адбыўся збой. Пра гэта паведамляе «Медуза» са спасылкай на сэрвіс Downdetector.
Найбольшыя праблемы з доступам назіраюцца ў карыстальнікаў з Беларусі, Украіны і Расеі
Збой таксама закрануў такія краіны як Нямеччына, Ірландыя, ЗША і Індыя.
Прычыны таго, што адбылося пакуль няясныя.
Lenta.ru піша, што карыстальнікі скардзяцца на затрымкі пры адпраўцы паведамленняў і пры абнаўленні статусу. Затрымкі могуць складаць каля мінуты.
ІІ belsat.eu