Польская паліцыя затрымала двух мужчын і жанчыну, якія з’яўляюцца ўкраінскімі грамадзянамі і якія пагражалі на запісаным у інтэрнэце відэа здзейсніць тэракт у Варшаве. Пра гэта са спасылкай на прэс-сакратара польскай паліцыі паведамляе Ukrinform.
«Дзякуючы хуткаму і вельмі добраму ўзаемадзеянню паміж ведамствамі, якія процідзейнічаюць кіберзлачынствам, штабу паліцыі і варшаўскай паліцыі, а потым і крыміналістаў, мы падрабязна вызначылі месцазнаходжанне гэтых асоб», – заявіў прэс-сакратар польскай паліцыі Марыюш Цярка.
Падчас допыту затрыманыя заявілі, што апублікаваная імі запіс быў жартам. Зброя, якую знайшлі ў кватэры, апынулася не агнястрэльная.
Затрыманых дапыталі і адпусцілі. Ім не было высунута абвінавачанняў.
Ён дадаў, што іх затрымала падраздзяленне крымінальнай паліцыі ў рамках мерапрыемстваў міжнароднай бяспекі з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, што прайшлі ў Варшаве 1 верасня.
Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што ў месцы знаходжання грамадзянаў Украіны была знойдзена зброя, якую перадалі на экспертызу. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэтая зброя не зʼяўляецца агнястрэльнай. Паліцыя дапытала затрыманых.
У адзначэнне 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны ў Варшаве былі прыняты ўзмоцненыя меры бяспекі: цэнтр гораду быў акружаны паліцыяй, у небе над цэнтрам польскай сталіцы кружылі паліцэйскія верталёты. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Варшаву падчас гэтай даты.
ОК belsat.eu