У выніку здарэння загінула тры асобы, паўсотні пасажыраў цяпер у лякарні.
У Падкарпацкім ваяводстве ў Польшчы турыстычны аўтобус на крутым павароце з’ехаў з праезджай часткі і зваліўся з пакрытай травой схілу. Здарэнне адбылося ўвечары пятніцы.
У выніку аварыі загінулі тры чалавекі, 51 асобу даставілі ў шпіталь. Дзевяць з іх атрымалі сур’ёзныя раненні. Паводле карэспандэнта каналу TVN24, параненыя людзі маюць траўмы хрыбта, адкрытыя раны і пашкоджанні ўнутраных органаў.
Аўтобус перавозіў украінскіх турыстаў з Львова ў Славаччыну. Цяпер транспартны сродак знаходзіцца на паліцэйскай стаянцы.
ДД