Удзень 13 лістапада ў Пінску здарыўся прарыў газаправоду на вуліцы Берасцейскай. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.
Газаправод пашкодзіў экскаватар камунальнікаў падчас устаноўкі падземных смеццевых бакаў. У выніку тры шматкватэрныя жылыя дамы засталіся без газу.
Рамонтнікі «Пінскгазу» здолелі аднавіць газазабеспячэнне.
Спецыялісты «Берасцеаблгазу» расследуюць здарэнне.
МГ belsat.eu