У новым складзе Палаты прадстаўнікоў будзе 21 партыйны дэпутат. У дзейным складзе прадстаўнікоў палаты беларускага парламенту такіх толькі 16.
Гэта Наталля Голуб (Івацэвіцкая акруга № 11), Ірына Кралевіч (Жыткавіцкая № 39), Валянціна Назаранка (Мазырская № 42), Леанід Пісанік (Палеская № 43), Жанна Чарняўская (Хойніцкая № 47), Валерый Стральчонак (Жодзінская № 64), Ірына Супрановіч (Вілейская № 74), Пётр Вабішчэвіч (Лагойская № 75), Сяргей Сыранкоў (Быхаўская № 81), Людміла Здорыкава (Магілёўская-Цэнтральная № 85) і Сяргей Клішэвіч (Кастрычніцкая № 97).
Такім чынам, дэпутатамі сталі 11 камуністаў. Зараз іх 8.
Калі ў дзейным складзе парламенту ад РППС 3 дэпутаты, то ў будучым іх стане 6:
Жанна Стаціўка (Белавежская № 8), Святлана Барташ (Днепра-Бугская № 9), Андрэй Злотнікаў (Гомельская-Цэнтральная № 33), Андрэй Струнеўскі (Салігорская гарадская № 68), Ігар Камароўскі (Паўднёва-Заходняя № 99) і Аксана Гайдук (Ясенінская № 100).
Таксама дэпутатамі сталі 2 кандыдаты ад Беларускай патрыятычнай партыі (зараз іх 3) – Леанід Брыч (Берасцейская Заходняя № 1) і Таццяна Сайганава (Купалаўская № 95), па адным прадстаўніку ад Аграрнай партыі – Людміла Ніжэвіч (Капыльская № 66) і Ліберальна-дэмакратычнай – Алег Гайдукевіч (Каліноўская № 108).
Прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў на гэты раз у парламент не пусцілі.
МГ belsat.eu