У Нацыянальным аэрапорце загучыць беларуская мова


Таксама неўзабаве беларуская мова з’явіцца на сайце airport.by, на шыльдах аэрапорту ды інфармацыйных стэндах.

Пра гэта гаворыцца ў пісьмовым адказе РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» грамадскаму актывісту Ігару Случаку.

Напрыканцы лістапада 2017 года прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі пакінуў у кнізе скаргаў і прапановаў Нацыянальнага аэрапорту запіс, у якім папрасіў замяніць надпісы на інфармацыйных табло, аформленых на кітайскай мове, на беларускамоўныя. Тады намеснік гендырэктара аэрапорту Віктар Палей адказаў, што выкарыстанне моваў у афармленні інфармацыйных табло адпавядае заканадаўству.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў