Прэс-служба МУС паведаміла, што на электронную пошту ГУУС Менгарвыканкаму паступіла паведамленне аб замініраванні сталічнага рэстарану «Поедем поедим» і «Кушавель».
Каардынатарка Ініцыятывы «За ўратаванне мемарыяла Курапаты» апублікавала ў сваім Facebook’у фота з месца здарэння.
Рэстаран «Поедем поедим» знаходзіцца побач з урочышчам Курапаты, дзе адбываліся сталінскія расстрэлы. Цягам 2018-2019 гг. побач з рэстаранам адбываліся пратэсты. Прадстаўнікі грамадскасці патрабавалі закрыць установу і назвалі яе «рэстаранам на костках». Летась падчас «Вялікай размовы» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «рэстаран будзе працаваць, падставаў закрываць яго няма».
ЮВ belsat.eu