У Менску сабраліся прыхільнікі затрыманага блогера Ціханоўскага. Міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі, паведамляе Telegram-канал «Беларусь головного мозга».
Амапаўцы, апранутыя ў цывільнае, затрымалі ўдзельнікаў акцыі, якія выступілі супраць затрымання блогера Ціханоўскага. Людзі сабраліся на кальцавой паблізу крамы «Mile» у Менску.
Ціхары ў цывільным затрымалі нават выпадковых людзей, якія прыехалі ў краму.
Блогер Аляксандр Кабанаў паведамляе, што знік блогер Сяргей Пятрухін. Пазней стала вядома, што Пятрухіна затрымалі.
Акцыі падтрымання затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага адбываюцца ў Менску і Магілёве.
У Менску людзі сабраліся на Нямізе. Міліцыянты патрабуюць, каб людзі разышліся. А вось удзельнікаў запланаванага «аўтамайдану» на МКАД разагналі сілавікі.
СК belsat.eu