«Выстаўлены дыягназ – грып». У Менску шпіталізаваная дзяўчына з падазрэннем на кітайскі каронавірус


У менскую інфекцыйную лякарню трапіла дзяўчына з падазрэннем на новы кітайскі каронавірус. Пра гэта паведамляюць яе блізкія. Але ў Міністэрстве аховы здароўя сцвярджаюць, што ёй выстаўлены дыягназ грып В.

Інфармацыю ў сацыяльных сетках пачаў распаўсюджваць Арман Каракешысян, які назваўся хлопцам шпіталізаванай дзяўчыны. Паводле Армана, 20-гадовая Ганна І. трапіла ў лякарню пасля вяртання з Кітаю.

Гэтую інфармацыю onliner.by пацвердзіла маці Ганны. Паводле маці, у Ганны трымаецца высокая тэмпература.

«Дай Бог, каб гэта быў не той вірус. Але рызыка вялікая», – паведаміла яна.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя апублікавала афіцыйнае паведамленне, дзе пацвердзіла факт шпіталізацыі дзяўчыны, але паведаміла, што яе дыягназ – грып В (гэта звычайная форма грыпу).

«Учора ў Менскую інфекцыйную лякарню была шпіталізаваная пацыентка са скаргамі на болі ў цягліцах, павышэннем тэмпературы цела да 38,5 ° С, кашлем. Папярэдні дыягназ – вострая рэспіратарная вірусная інфекцыя. З гутаркі з пацыенткай стала вядома, што 20 студзеня яна вярнулася з паездкі ў Кітай (г. Шанхай). На сённяшні момант дзяўчына знаходзіцца, як і іншыя пацыенты з непацверджанымі дыягназамі, у асобным боксе. У яе ўзятыя аналізы на рэспіратарную групу вірусаў», – паведамляе прэс-служба.

Паводле міністэрства, сёння ў лякарні быў праведзены кансіліум з удзелам – галоўнага лекара Менскай інфекцыйнай лякарні Мікалая Юроўскага, намесніка галоўнага лекара па медычнай частцы Святаслава Вельгіна і прафесара, загадчыка кафедры інфекцыйных хваробаў БДМУ, доктара медычных навук Ігара Карпава.

«Выстаўлены дыягназ, які на дадзены момант ужо пацверджаны лабараторна – грып В, сярэдняй ступені цяжкасці. Праводзіцца лабараторнае даследаванне для выключэння напластаванні каронавірусной інфекцыі», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

 

Hавiны
Праз новы вірус улады Кітаю спынілі ўвесь грамадскі транспарт у горадзе Ўу-Хане
2020.01.23 06:50

Сімптомы каронавірусу падобныя да грыпавых – павышаная тэмпература, кашаль, цяжка дыхаць. Новы каронавірус 2019-nCoV выклікае пнеўманію ды ўскладненні. Галоўная небяспека вірусу: ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад чалавека да чалавека, а таксама адаптуецца і мутуе.

Эпіцэнтр вірусу – горад Ўу-Хань правінцыі Ху-Бэй. Выпадкі заражэння зафіксавалі ўжо ў Паўднёвай Карэі, Японіі, Тайландзе і ЗША.

Аб’ектыў
Ці пагражае жыццю беларусаў смяротны вірус з Кітаю?
2020.01.22 22:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў