14 кастрычніка ў беларускай сталіцы на вуліцы супраць гвалту і здзекаў сілавікоў выйшлі жанчыны на Марш Матуляў.
Калона рухаецца па пр. Незалежнасці ў бок Плошчы Перамогі.
Жанчыны выйшлі, нягледзячы на кепскае надвор’е. Ёсць мамы з маленькімі дзеткамі, да таго ж у калоне – мужчыны, якія выйшлі падтрымаць жанчын.
Людзі ў аўтобусах, што праязджаюць міма, вітаюць удзельнікаў маршу. Марш матуляў дайшоў да вуліцы Янкі Купалы.
Нягледзячы на дождж, каля сотні жанчын шпацыруюць па праспекце.