У Маскве паліцыянты затрымалі мужчыну, які прапаноўваў мінакам пачаставацца атручанай газіроўкай, пасля чаго рабаваў іх. Пра гэта піша агенцтва «Масква».
Цяпер у ягонай кватэры адбываецца ператрус. Паводле выдання Baza, затрыманы – 26-гадовы ўраджэнец Кабардзіна-балкарскай рэспублікі.
«The Village» знайшоў 24 чалавекі, якіх за апошні месяц атруцілі невядомым рэчывам у скверах каля Чыстых сажалак, а таксама ў Яме, парку «Горка» і бары «Зынзывер». Некаторыя ахвяры прыйшлі ў сябе на наступны дзень, іншыя доўга былі ў коме: адзін чалавек праляжаў у рэанімацыі больш за два тыдні. Часам ахвяраў не рабавалі, а проста збівалі: выданню вядома аб двух такіх выпадках.
Паводле «The Village», нападніка раней ужо затрымлівалі, але затым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пасля гэтага ён працягнуў рабаваць людзей.
ІІ belsat.eu