Сёння цягам дня на Лубянскай плошчы з ініцыятывы актывістаў арганізацыі «Мемарыял» жыхары Масквы будуць чытаць імёны людзей, якіх расстралялі ў сталіцы Расеі падчас Вялікага тэрору ў 1937-1938 гадах.
Сёлетняя акцыя праходзіць у дванаццаты раз.
Паводле «Мемарыялу», толькі ў Маскве цягам двух гадоў расстралялі больш за 30 тысяч чалавек, аднак дакладная лічба рэпрэсаваных невядомая дагэтуль. Усяго ў часы савецкай улады да смерці былі асуджаныя 1 млн 250 тысячаў чалавек. Людзей расстрэльвалі патаемна.
28 кастрычніка ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе затрымалі некалькі дзесяткаў удзельнікаў акцыяў дзеля падтрымання фігурантаў справы «Сети» і «Нового величия».
У несанкцыянаванай акцыі «За нашых і вашых дзяцей» у Маскве прынялі ўдзел каля 200 чалавек. 100 чалавек адзялілілся ад асноўнай групы пратэстоўцаў на Лубянцы і пайшлі шэсцем праз цэнтр расейскай сталіцы з лозунгамі «Мы тут улада», «Свабоду палітвязням», «Адмяніць [артыкул] 282».
ДР belsat.eu