У Маскве напоўніцу запушчаны судовы канвеер над апазіцыйнымі актывістамі


Маскоўскія раённыя суды цягам дня 29 ліпеня арыштавалі Іллю Яшына, Канстанціна Янкаўскаса і Аляксандра Салаўёва. Акрамя таго арышт пагражае Дзмітрыю Гудкову і яшчэ некалькім незарэгістраваным кандыдатам у Масгардуму, якія былі затрыманыя падчас масавай акцыі 27 ліпеня, паведамляе meduza.io.

У выніку масавай акцыі сілавікі затрымалі ў Маскве ўсяго 1373 асобаў.

Заведзена і крымінальная справа

Акрамя таго, па выніках акцыі заведзена і крымінальная справа. Яўген Каваленка абвінавачваецца ў нападзе на паліцэйскага. Актывіст прызнаў сваю віну. Пра гэта піша кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў. Суд ужо прыняў пастанову арыштаваць Яўгена Каваленку на два месяцы, паведамляе «Медиазона».

Яўгена Каваленку абвінавачваюць у тым, што ён кінуў металічны смеццевы бак у паліцэйскага, у выніку чаго нанёс яму цялесныя пашкоджанні.

Акрамя таго 24 ліпеня таксама заведзена крымінальная справа па перашкодзе дзейнасці выбаркамаў. Як мяркуе СК, менавіта з гэтай мэтай у Маскве былі арганізаваны мітынгі каля Масгарвыкбаркаму. У прэс-рэлізе ведамства адзначаецца, што сябрам выбаркамаў пагражалі гвалтам. Артыкул 141, па якім заведзеная справа (СК не ўдакладніў, па якой менавіта частцы), прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Лідары апазіцыі за кратамі

Увечары 24 ліпеня на 30 сутак быў арыштаваны Аляксей Навальны. Падставай для арышту палітыка стаў яго заклік да правядзення акцыі каля мэрыі Масквы дзеля падтрымання незалежных кандыдатаў, а таксама яго пост у Фэйсбуку. Навальны ўсяго два тыдні таму адбыў папярэдні тэрмін арышту на 10 сутак, прызначаны яму за ўдзел у акцыі падтрымання спецкора «Медузы» Івана Галунова.

Таксама за кратамі на 30 дзён знаходзіцца Марк Гальперын, Канстацін Котаў і Аляксандр Арчагаў асуджаныя да арышту на 10 сутак, а Алега Сцяпанава асудзілі да арышту на 8 дзён.

Hавiны
Будуць праходзіць скрозь сцяну. У студыю Навальнага ломіцца паліцыя
2019.07.27 14:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў