Алею адкрылі ў скверы Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства. Аўтар бюстаў – грузінскі скульптар Зураб Цэрэтэлі.
У алеі можна знайсці бюсты амаль усіх кіраўнікоў Расеі (СССР), якія ўзначальвалі краіну ў ХХ ст., акрамя бюста Барыса Ельцына. Яго паставяць у дзень народзінаў Ельцына – 1 лютага.
80 гадоў таму пачаўся вялікі тэрор Сталіна. 16 ліпеня 1937 года Іосіф Сталін асабіста ўзначаліў нараду, падчас якой абмеркавалі дэталі буйных чыстак у кожнай сферы ад партыйнай наменклатуры да сялянства. Быў загад: усюды шукаць ворагаў. Былі ўсталяваныя і адмысловыя ліміты.
Помнікі Сталіну і Леніну апошні раз былі ўсталяваныя на тэрыторыі Расеі яшчэ ў часы СССР.
ЮВ, belsat.eu