Канфлікт, які скончыўся нажавымі раненнямі, адбыўся каля Цэнтральнага рынку Магілёва.
Пра інцыдэнт паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.
Увечары 16 ліпеня адбылася сварка паміж двума мужчынамі.
40-гадовы прадпрымальнік, грамадзянін Грузіі, пасварыўся з 34-гадовым жыхаром Расеі. Апошні патрабаваў вярнуць $ 300 даўгу. Не атрымаўшы грошы, ён прапанаваў сустрэцца. На сустрэчу мужчына прыйшоў з нажом, якім стаў біць апанента ў грудзі. Пасля – спрабаваў уцячы, але праваахоўнікі яго затрымалі.
Свае дзеянні парушальнік патлумачыў проста: на ягоную думку, сябар не трымае слова, а таму мусіць адказаць за тое, што не выканаў абяцанне.
Магілёўскі міжраённы аддзел СК вырашае пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства, здзейсненае з выкарыстаннем зброі) Беларусі. Парушальніку пагражае да 10 гадоў зняволення.
НМ, belsat.eu