Затрыманне адбывалася пры ўдзеле ДАІ і АМАПу.
Відэа спецаперацыі апублікаваў афіцыйны YouTube-канал МУС.
Паводле Галоўнага ўпраўлення ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю «барон» сістэматычна гандляваў метадонам ды іншымі наркотыкамі.
Перад затрыманнем на аўтадарозе мужчына, паводле міліцыі, паспеў праглынуць пакецік, як мяркуецца, з наркотыкам. Падчас агляду аўтамабіля аператыўнікі знайшлі невялікую ёмістасць з вадкасцю, якую накіравалі на экспертызу.
Нагадаем, што ў ноч на мінулую пятніцу міліцыя масава вывезла жыхароў магілёўскіх пасёлкаў Грабянёва і Чапаеўка ў мясцовыя аддзяленні міліцыі. Гэта адбылося пасля таго, як міліцыянты знайшлі ў лесе пад Магілёвам цела інспектара ДАІ.
Першапачаткова меркавалася, што інспектар быў выкрадзены асобамі, якія былі падобныя на цыганоў. Пазней гэтая інфармацыя не пацвердзілася.
Неўзабаве пасля масавага вывазу ромаў у пасёлку Грабянёва памерла 67-гадовая мясцовыя цыганка Лідзія Юрчанка. Сваякі настойваюць, што нябожчыца не здолела перажыць стрэсу.
ЮВ belsat.eu