У Магілёве і Слоніме – затрыманне актывістаў


У Магілёве і Слоніме апазіцыйныя акцыі з нагоды 1 траўня былі фактычна сарваныя ўладамі. Некаторыя дэмакратычныя актывісты былі затрыманы прэвентыўны, іншыя былі заблакаваны ў сваіх кватэрах.

У Магілёве дэмакратычныя сілы збіраліся прыняць удзел у арганізаванай уладамі першамайскім мітынгу, але шэраг актывістаў былі заблакаваныя на кватэры па вуліцы Чалюскінцаў, паведамляе БелаПАН. Трое актывістаў Беларуская партыі левых «Справядлівы свет» Ігар Сарока, Аляксандр Козін і Анатоль Заўялаў былі затрыманы за распаўсюд інфармацыйных бюлетэняў.

У Слоніме мясцовыя актывісты запрашалі 1 траўня на плошчу Леніна, каб запатрабаваць поўнай адмены Дэкрэту № 3. Акцыя павінна была пачацца ў 10.00. Раніцай у сваёй хаце быў затрыманы актывіста прафсаюзу РЭП Міхаіл Сашко, ужо на плошчы міліцыянты затрымалі сябра руху «За свабоду» Алеся Масюка. Паводле слоў Масюка, акцыя не адбылася, на плошчы Леніна былі амаль выключна міліцыянты, паведамляе сайт руху «За свабоду».

У Баранавічах дэмакратычнага актывіста Мікалая Чарнавуса-старэйшага выклікалі ў міліцыю на 12.00, Чарнавус-малодшы заблакаваны ў сваёй кватэры.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў