У Літве рыхтуюцца да другой хвалі каронавіруса ўвосень. Аднак, як заяўляе кіраўнік Цэнтру інфекцыйных захворванняў і СНІДу Саўлюс Чаплінскас, краіне неабходна навучыцца жыць з COVID-19.
Літва адкрыла межы з краінамі Балтыі, у сярэдзіне чэрвеня можа надысці чарга іншых краін. Але адкрыццё мяжы з Беларуссю пакуль не абмяркоўваецца, піша delfi.lt.
Разам з тым кіраўнік Цэнтру інфекцыйных захворванняў і СНІДу Саўлюс Чаплінскас мяркуе, што ёсць варыянты допуску беларусаў на тэрыторыю Літвы.
У прыватнасці, на яго думку, было б варта ўвесці «пашпарт або сертыфікат COVID-19».
«Хочаш праехаць, праверся і пакажы», – заявіў прафесар.
Паводле яго, таксама на мяжы магло б з’явіцца абсталяванне, з дапамогай якога за 30 хвілін можна было б зрабіць тэст на каронавірус.
МГ belsat.eu