У кіламетры ад амбасады ЗША ў Багдадзе ўзарваліся ракеты тыпу «Кацюша»


4 студзеня ў гэтак званай зялёнай зоне іракскай сталіцы, дзе знаходзяцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы іншых краінаў ды ўрадавыя будынкі, прагрымеў выбух.

Агенцтва «Reuters» піша, што ў зялёнай зоне ўзарвалася некалькі ракетаў тыпу «Кацюша». А выданне republicworld.com паведамляе, што прынамсі дзве ракеты ўпалі ў кіламетры ад амерыканскай амбасады. Крыніцы «Reuters» у багдадскай паліцыі паведамілі пра 5 пацярпелых.

Мясцовыя медыі таксама паведамілі, што пад ракетны абстрэл трапіла ваенна-паветраная база Балад на поўначы Багдаду, якую раней выкарыстоўвалі амерыканскія вайскоўцы. Іракскія сілавікі паведамілі, што загінулых няма.

Нагадаем, што 3 студзеня па загадзе прэзідэнта ЗША Доналда Трампа амерыканскія вайскоўцы забілі ў Багдадзе іранскага генерала Касэма Сулеймані, кіраўніка спецпадраздзялення «Аль-Кудс», які ўваходзіць у Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

4 студзеня 2020 г. Багдад. На фота аўтамабіль, у якім вязуць цела забітага амерыканскімі вайскоўцамі генерала Касэма Сулеймані. Фота Khalid Al Mousily/Reuters

Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі – элітнае іранскае ваенна-палітычнае фармаванне, створанае ў 1979 годзе з ваенізаваных атрадаў ісламскіх рэвалюцыйных камітэтаў, прыхільнікаў лідара іранскіх шыітаў аяталы Хамэйні. Прымала актыўны ўдзел у ірана-іракскай вайне, а таксама ў стварэнні арганізацыі «Хезбала».

Hавiны
МЗС Расеі назваў забойства іранскага генерала амерыканскімі вайскоўцамі «парушэннем міжнароднага права»
2020.01.03 20:39

Амбасадар Ірану ў ААН Маджыд Тахт-Раванчы ў інтэрв’ю тэлеканалу CNN заявіў, што забойства генерала Касэма Сулеймані раўназначна абвяшчэнню вайны.

Hавiны
Ці ліквідацыя іранскага генерала – пачатак Трэцяй сусветнай? І чаму не
2020.01.04 15:40

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў