У Камянецкім раёне вясковец пабіўся з начальнікам мясцовага ДАІ


Як сцвярджае сайт МУС, 18 кастрычніка ля Камянца мясцовы жыхар напаў на начальніка раённай ДАІ.

18 кастрычніка кіраўнік дзяржаўтаінспекцыі Камянецкага РАУС разам з калегам выбылі ў вёску Ратайчыцы для праверкі паведамлення аб нецвярозым кіроўцы.

У адным з двароў міліцыянты знайшлі Volkswagen Passat. Кіроўца паспеў выйсці з машыны: мяркуючы па вонкавым выглядзе, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Міліцыянты паспрабавалі затрымаць вяскоўца, аднак за яго заступіліся знаёмыя.

Адзін з іх – 24-гадовы мясцовы жыхар, які быў пʼяны, «пачаў канфліктаваць з міліцыянтам, выхапіў у яго тэлефон і выкінуў за плот».

«Затым агрэсар схапіў начальнік ДАІ за каўнер, двойчы стукнуў па падбародку, пашкодзіў форму і адарваў пагон. У выніку таго, хто нападаў, удалося затрымаць», – паведамляецца ў прэс-рэлізе МУС.

Супраць вяскоўца распачалі крымінальную справу за супраціў міліцыі, спалучаны з ужываннем гвалту.

Падазраваны раней судзімы за хуліганства, сцвярджаюць у МУС.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў