Індуісцкая група арганізавала вечарыну для піцця каровінай мачы, бо лічаць, што яна абараняе ад каронавіруса. Пра гэта паведамляе Reuters.
У «вечарыне», арганізаванай Усеіндыйскім індуісцкім звязам, у ягонай штаб-кватэры ў Дэлі ўзялі ўдзел 200 чалавек. Арганізатары спадзяюцца правесці падобныя падзеі і ў іншых месцах у Індыі.
«Мы пілі каровіну мачу ўжо 21 год, мы таксама прымаем ванну з каровіным гноем. Мы ніколі не адчувалі неабходнасці ўжываць англійскія лекі», – сказаў адзін з удзельнікаў вечарыны.
Раней лідары кіроўнай у Індыі Індуісцкай нацыяналістычнай партыі неаднаразова выступалі за выкарыстанне каровінай мачы ў якасці лекаў, у тым ліку ад раку. Між тым эксперты сцвярджалі, што каровіна мача не вылечвае хваробы.
Паводле апошніх звестак Сусветнай арганізацыі здароўя, у Індыі пацверджаныя 82 выпадкі заражэння каронавірусам. 2 чалавекі памерлі.
МГ belsat.eu