Выканальнік абавязкаў дырэктара Дэпартаменту цэнтральнай крымінальнай паліцыі МУС Грузіі Мамука Чалідзэ паведаміў, што прыпыненыя службовыя паўнамоцтвы дзесяці праваахоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў разгоне акцыі пратэсту перад будынкам парламенту ў Тбілісі 20 чэрвеня. Пра гэта піша apsny.ge.
«На гэтым этапе, сярод іх двое працаўнікоў праваахоўных органаў, у дзеяннях якіх выяўлены прыкметы крымінальнага злачынства. Адпаведна, дадзеныя матэрыялы з мэтай рэагавання будуць накіраваныя ў Генеральную пракуратуру», – заявіў Чалідзе.
У сваю чаргу Генпракуратура Грузіі распачала крымінальную справу ў сувязі з магчымым перавышэннем службовых паўнамоцтваў з боку паліцэйскіх пры разгоне мітынгу. Пракуратура заклікала грамадскасць даць ведамству любыя дадатковыя доказы. У сваю чаргу МУС Грузіі выказвае гатоўнасць супрацоўнічаць са следствам і прадставіць у Генеральную пракуратуру ўсе матэрыялы, атрыманыя падчас уласнага следства.
Фота + Відэа
У Грузіі працягваюцца масавыя пратэсты
2019.06.23 09:20
- 20 чэрвеня ў Тбілісі каля 10 тысяч пратэстоўцаў прарвалі паліцэйскае ачапленне перад будынкам парламента, патрабуючы адстаўкі старшыні парламенту Іраклія Кабахідзэ, кіраўніка МУС Георгія Гахарыі і кіраўніка Службы дзяржбяспекі Вахтанга Гамелауры. Паліцэйскія спынілі спробу штурму, да раніцы пятніцы рассеяўшы асноўную частку тых, хто сабраўся на праспекце Руставэлі. Ужываліся спецсродкі – газ, гумовая кулі і вадамёты. Праваахоўныя органы затрымалі 305 чалавек.
- Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра 240 пацярпелых падчас мітынгу перад будынкам парламента ў цэнтры Тбілісі. У розных тбіліскіх шпіталях застаюцца 102 пацыента. Большасць з іх паступілі з траўмамі вачэй. Двум пацярпелым давялося выдаліць вочы.
- Пратэсты ўспыхнулі пасля таго, як дэпутат расейскай Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў звярнуўся да ўдзельнікаў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, што праходзіць у Тбілісі, седзячы ў крэсле спікера грузінскага парламента і на расейскай мове. Гэта выклікала гнеў грузінскіх палітыкаў і грамадства, бо Расею ў Грузіі лічаць агрэсарам і акупантам.
ІІ belsat.eu