У горадзе як вымецена. Як міліцыя і аўтазакі разагналі цэнтр Менску


Цэнтр Менску ў нядзелю 21 чэрвеня па-ранейшаму запоўнены міліцыянтамі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Машыны міліцыі каля Дому афіцэраў.
Фота: belsat.eu

Нягледзячы на адсутнасць заклікаў да новых акцыяў салідарнасці, у раёне Кастрычніцкай плошчы і плошчы Свабоды працягваюць стаяць аўтазакі, аўтобусы з АМАПам і машыны ДАІ.

Заўважныя і тыповыя машыны АМАПу.
Фота: belsat.eu

Пры гэтым міліцыянты – фактычна адзіныя людзі ў цэнтры беларускай сталіцы.

Міліцыянты спынілі байкера.
Фота: belsat.eu

Людзей на вуліцы па-ранейшаму мала. Каля Белдзяржфілармоніі ў дварах шмат міліцэйскіх аўтамабіляў, некаторыя аўто і танаваныя мікрааўтобусы пастаянна курсуюць па дварах і праспекце Незалежнасці.

Варта адзначыць, што людзей у Менску паменела таксама праз цёплае надвор’е – у нядзелю шмат хто скіраваўся за горад.

Hавiны
У суботу ў Беларусі затрымалі каля 30 чалавек, сярод іх – зноў журналісты
2020.06.20 22:57

Нагадаем, што за два дні на акцыях салідарнасці ў розных гарадах Беларусі затрымалі не менш за 300 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў