У Горадні АМАП змушаў выбарчую камісію падпісаць сфальсіфікаваны пратакол


У Горадні ў школе №32 выбарчую камісію міліцыя зачыніла ў школе, бо яны не хацелі падпісваць пратакол з фальсіфкаванымі лічбамі.

Выбарчая камісія адмовілася падпісваць пратаколы і патрабавала сумленнага падліку галасоў. У школу прыехаў АМАП і пачаў выцягваць людзей на вуліцу. Калі прыехалі АМАПаўцы, пачаліся перамовы з камісіяй. У выніку ўсіх перамоваў запісалі 56% Ціханоўскай, хоць насамрэч было 78%. Гэта быў кампраміс. Старшыню камісіі вывеў АМАП. Людзі на вуліцы крычаць «Ганьба!».

belsat.eu

Стужка навінаў