Падрыхоўка Гомлю да Форуму рэгіёнаў
Форум будзе доўжыцца два дні, запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі.
Цягам двух дзён у Гомлі будзе праходзіць выстава прадукцыі беларускіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў, у тым ліку буйнагабарытнай тэхнікі, а таксама сустрэчы прадстаўнікоў бізнесу абедзвюх краінаў, дыскусіі па адукацыі і абароне навакольнага асяроддзя ў памежных рэгіёнах і інш. Увечары 25 кастрычніка пройдзе «Канцэрт Сяброўства», паведамляе сайт Гомельскага аблвыканкаму.
Глядзіце таксама:
На 26 кастрычніка запланаванае пленарнае паседжанне форуму. У гэты дзень у Гомель прыедуць Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка.
Некалькі дзён таму «Белсат» распавядаў пра марафет, які зладзілі ў абласным цэнтры да прыезду кіраўнікоў краіны (глядзіце відэа вышэй).
НМ, belsat.eu