Хлопец прыйшоў у Лядовы палац з сякерай і нажамі. Яго затрымаў АМАП


Сайт УУС Гомельскага аблвыканкаму паведамляе пра незвычайнае здарэнне: у Гомлі 14 снежня АМАП затрымаў 17-гадовага хлопца, які прыйшоў у Лядовы палац на падлеткавы турнір па хакею «Залатая шайба».

Падчас дагляду, паведамляюць у міліцыі, у хлопца знайшлі ў заплечніку паходную сякеру ў чахле і раскладны нож. Яшчэ адзін нож у чахле ён насіў за поясам.

Канфіскаваныя рэчы. Фота – uvd.gomel.by

Навоша хлопцу была сякера і нажы ў Лядовым палацы – невядома.

«Быў праведзены агляд месца жыхарства непаўналетняга. У выніку выяўлена 24 патрона рознага калібру, з якіх тры, згодна з заключэннем экспертызы, з’яўляюцца боепрыпасамі да ручнога стралковай наразной агнястрэльнай зброі, прыдатнымі для стральбы», – паведамілі ў УУС.

Праваахоўныя органы распачалі справу па ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні са зброяй). 17-гадовы хлопец затрыманы.

Раней да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў